У Варшаве пройдзе імша па-беларуску
Яна адбудзецца сёння ў 14:30.
Месца правядзення -- касцёл айцоў палацінаў на вуліцы Скарышэўскай 12. Пасля імшы адбудзецца калядная сустрэча.
Гэта не першая падобная ініцыятыва беларусаў Варшавы. Раней малітвы за Беларусь і Польшчу праходзілі кожны чацвер у касцёле святой Ганны на Кракаўскім прадмесці.