У Варшаве самалёт здзейсніў аварыйную пасадку без шасі
Боінг 767 авіякампаніі LOT прызямліўся такім чынам у аэрапорце Фрыдэрыка Шапэна.
На борце было 230 чалавек, ніводзін не пацярпеў. Паветранае судна прыляцела з Ньюкасла (ЗША). Прызямленне павінна было адбыцца а 13.35 паводле мясцовага часу. Але самалёт каля гадзіны кружляў над Варшавай, бо шасі не адкрываліся. У выніку вырашылі садзіцца без шасі.
У месцы прызямлення Боінг сустракала 10 пажарных падраздзяленняў, аднак узгарання не адбылося: самалёт уратавала тое, што яго паліўныя бакі былі практычна пустыя, інфармуе wiadomosci.onet.pl
Аэрапорт вырашана пакуль закрыць да 8.00 серады.