У Віцебскай вобласці жанчына блукае па лесе 11 дзён
Яна пайшла ў ягады і згубілася ў памежным раёне.
Жанчыне 53 гады, яна не мае асаблівых праблем са здароўем. У лес пайшла, узяўшы з сабой некаторую колькасць ежы і вады. Калі жанчына зразумела, што заблукала і не можа выйсці з лесу да таго месца, дзе яе чакаў знаёмы з машынай, яна яшчэ пэўны час падтрымлівала з ім сувязь па тэлефоне.
Паколькі жанчына згубілася ў памежным раёне, яе шукаюць не толькі беларускія ратавальнікі, мясцовыя жыхары, егеры, кінолагі і авіяцыя, але і супрацоўнікі расійскага МНС, паліцыя і валанцёры. Сітуацыя ўскладняецца тым, што мясцовасць, дзе заблукала жанчына, цяжка праходная, там шмат балоцістых месцаў. Але шансы знайсці жанчыну жывой застаюцца, перадае тэлеканал СТВ.