У Вілейскім раёне з фермы скралі карову

Аб прапажы каровы ў міліцыю паведаміў дырэктар ААТ "Алая заря", якому належыць ферма ў вёсцы Лявонавічы. Шкода была ацэненая прыкладна ў 7,7 мільёна рублёў.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка, следчая група ўстанавіла, што 27 снежня амаль апоўначы на ферму прыйшоў 45-гадовы раней судзімы жыхар вёскі Геркі. Ён забраў карову, прывёў яе ў сваю вёску і паставіў у свой хлеў. Падазронага затрымалі. Карову вярнулі на ферму, паведамляе “Рэгіянальная газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі