У віленскую бібліятэку перадалі 168 беларускіх кніжак
Гэтую кніжную падборку перадаў літоўцам беларускі амбасадар Уладзімір Дражнін.
Бібліятэка імя Міцкевіча ў Вільні атрымала ў падарунак творы беларускіх класікаў, энцыклапедычную літаратуру і розныя выданні для дзяцей школьнага ўзросту.
Мерапрыемства адбылося пры правядзенні акцыі “Кніжныя Каляды”, якая стартавала ў прэзідэнцкім палацы па ініцыятыве прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, паведамляе БЕЛТА.