У Вільні сёння адзначаць Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
22 сакавіка а 17-й гадзіне каля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы пройдзе акцыя на ўгодкі яго смерці.
Яе арганізатарам выступае ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць".
Нагадаем, што 22 сакавіка 1864 года расійскія ўлады забілі ў Вільні кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Ад 2010 года ў былой сталіцы ВКЛ ладзіцца Дзень памяці Каліноўскага.
Фота — nn.by