У Вільні пачаўся "Тыдзень Беларусі" (фота)

"Я спадзяюся, што незалежнасць і свабода ў Беларусі стане не толькі сном, але і рэальнасцю", — сказаў на адкрыцці "Тыдня Беларусі" мэр Вільні Артурас Зуокас. На ўрачыстасць здолеў прыехаць "невыязны" Станіслаў Шушкевіч, які падарожнічаў праз Расію і Латвію.

Як паведамляе сайт delfi.lt, "Тыдзень Беларусі" працягнецца ў Вільні да 25 сакавіка і завершыцца святкаваннем Дня Волі. 21 сакавіка ў Сейме Літвы пройдзе круглы стол, прысвечаны беларуска-літоўскім дачыненням, а 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і вучэбным корпусе ЕГУ адкрыецца выстава "Невядомая БНР".

Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі