У Вільні жыхароў палохалі фіялетавыя каровы (фота)
Гэтак у Старым горадзе каля Нацыянальнай філармоніі ладзілася незвычайная рэклама шакаладу Milka.
Як піша партал DELFI, гэта былі сапраўдныя каровы і бычок. Жывёлы былі пафарбаваныя ў фіялетавы колер. Так рэкламавалі шакалад, чыім сімвалам стала карова.
Тым часам ад такога абыходжання з каровамі ў жаху былі не толькі абаронцы жывёлаў, але і звычайныя віленчукі, якія пабачылі гэткае відовішча.
Фота — ru.delfi.lt