У Віцебскім раёне пад цяжарам лёду ўпала ваданапорная вежа
Без вады засталіся жыхары вёскі Бернікі і Воранаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, у якім жывуць каля 70 чалавек.
Высветлілася, што вежа знаходзілася ў аварыйным стане і вясной яе збіраліся знесці. У нядзелю праз зламаную аўтаматыку адбыўся пераліў вады, якая замерзла — цяжару лёду вежа не вытрымала. Аварыйныя працы праводзілі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як інфармуе БЕЛТА, яшчэ сёння вечарам вада мусіла з'явіцца ў дамах мясцовых жыхароў.