У Віцебску маладафронтаўцам далі па трое сутак арышту

Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Зміцер Крамянецкі і Уладзімір Яроменак 21 лютага ехалі на суд да Сяргея Каваленкі. Яны, нібыта, "гучна лаяліся матам". Кіроўца машыны Павел Сітнік, у якой ехалі хлопцы, атрымаў штраф — 105 тысяч рублёў. Дарэчы, у судзе прысутнічаў толькі ён адзін, інфармуе Радыё Свабода. Маладафронтаўцаў 21 лютага адпусцілі для пошуку адвакатаў, яны былі асуджаныя завочна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі