У Віцебску прайшла вялікая водная баталія (фота)
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Вконтакте сабраліся на плошчы Перамогі, узброеныя вадзянымі пісталетамі, пульверызатарамі і нават вёдрамі.
Мэтай імпрэзы была перамога над спёкай, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Па легендзе гульні, у горад уварваліся гнюсныя іншапланецяне, якія даймаюць Віцебск пры дапамозе нясцерпнай гарачыні. А 16.00 сабралася каля 2,5 тысяч чалавек, якія палівалі адзін аднаго вадой. Баталія доўжылася амаль паўтары гадзіны, пасля чаго нарад міліцыі папрасіў прысутных пакінуць плошчу.
Фота: "Народныя навіны Віцебска"