У Віцебску працягнецца суд над журналістам Стараверавым

Пасля затрымання 26 красавіка, калі Уладзіслаў Старавераў фатаграфаваў жалобную акцыю да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі, міліцыянты абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. 27 красавіка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, ініцыяванай супраць журналіста. Сёння суд будзе працягвацца.

На мінулым паседжанні хлопец заявіў, што яму патрэбны адвакат. Забяспечыць абарону адразу было немагчыма, бо з жалобнай "чарнобыльскай" акцыі Стараверава завезлі спачатку ў пастарунак, а потым – на ноч – у ізалятар часовага ўтрыманьня. Журналіста не адпусцілі нават тады, калі ён запатрабаваў медычнай дапамогі, бо падчас затрымання міліцыянты яго збілі, і гэты стрэс выклікаў у хлопца праблемы з сэрцам.

Кал суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, журналісту пагражае грашовы штраф або арышт да 15 сутак, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі