У Віцебску рыхтуюць “Ноч музеяў у японскім стылі”

Так, у мясцовым абласным краязнаўчым музеі пройдзе начная выстава ў японскім стылі. Тут можна будзе пабачыць выставу васковых фігур “Планета Японія”, паслухаць японскую паэзію, адкрыць для сябе мастацтва арыгамі, бансай, ікебану, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.

У відэазале пройдзе паказ японскіх дакументальных і анімацыйных фільмаў. Будзе працаваць салон візажу, цырульніцкага майстэрства і бодзі-арт. Рыхтуюцца таксама іншыя сюрпрызы: усходнія адзінаборствы, віктарыны, гульні, чайная цырымонія, перфоманс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі