У Віцебску за пешаходамі будзе назіраць святлафор

У Беларусі гэта будзе першы досвед відэафіксацыі парушэнняў з боку пешаходаў. Як кажуць у ДАІ, папярэдне інспектары вывучылі досвед Расіі, Татарстана ды іншых краінаў, дзе такія відэафіксатары на пешаходных пераходах ўжо дзейнічаюць.

Спачатку святлафор з відэаназіраннем плануецца ўсталяваць толькі адзін — на якім-небудзь праблемным перакрыжаванні. Калі гэта дапаможа зменшыць колькасць парушэнняў з боку пешаходаў, то дослед пашыраць. Дарэчы, за мінулы год на Віцебшчыне 144 ДТЗ адбыліся па віне пешаходаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі