У Віцебску затрымалі інтэрнэт-валютчыка
Віцебляніну, які арганізаваў абменны пункт электронных грошай Webmoney, пагражае да трох год турмы.
Падаткавыя органы Віцебскай вобласці злавілі мужчыну на тым, што ён прадаваў электронныя грошы без належнай рэгістрацыі. Ён выкарыстоўваў банкаўскія карткі, аформленыя на падстаўных асобаў. Інтэрнэт-валютчык паспеў зарабіць 83 мільёны рублёў.
За гэты бізнэс яго будуць судзіць паводле часткі 1 артыкула 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.