У Віцебску затрымалі маладафронтаўца з улёткамі
Яўген Гуцалаў распаўсюджваў іх у рамках кампаніі "Ігнор 2012".
Як паведамляе Радыё Свабода, маладафронтаўца трымаюць ва ўпраўленні міліцыі Кастычніцкага раёна абласнога цэнтру. Пра сваё затрыманне Гуцалаў паведаміў па тэлефоне, цяпер з ім сувязі няма.
Фота — bymedia.net