У Віцебску з’яўляюцца 3D-графіці (фота)

5 жніўня аб’ёмны малюнак дзяўчынкі з маскай брамніка і бензапілой з’явіўся на пешаходнай дарожцы на вуліцы Чкалава паміж кінатэатрам “Брыганціна” і Чкалаўскім рынкам. Як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", мінакі ахвотна фатаграфаваліся побач з асфальтавай гераіняй невядомага слэшара.

Стваральнікі 3D-малюнкаў — два 19-гадовыя хлопцы з Віцебска, Кірыл Кулікоў і Стас Рабунскі. Абодва яны навучаюцца дызайну — Кірыл у ВДТУ, а Стас у БДУ.

Дарэчы, дзяўчынка з беназапілой — далёка не першы твор “Двугранніка”. Хлопцы маюць фотаздымкі каля 20 графіці, створаных на вуліцах Віцебска. Сярод іх, напрыклад, аб’ёмны “постэр” “Славянскага базара ў Віцебску”, намаляваны каля амфітэатра падчас фестывалю.

Акрамя таго, віцябляне ўжо выйшлі на міжнародную арэну. На I Міжнародным фестывалі вулічнага мастацтва “Фарбы Пецярбурга”, які праходзіў з 30 чэрвеня па 1 ліпеня, яны заваявалі другое месца.

Фота Сяржука Серабро

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі