У Вялікабрытаніі могуць зачыніць радзільні

Па меркаванні прадстаўнікоў Каралеўскага каледжа акушэрства і гінекалогіі, трэба скараціць колькасць радзільных аддзяленняў. Але ж пры гэтым трэба зрабіць так, каб кожная жанчына магла атрымаць дапамогу лекара ў любы час сутак. Апроч таго, эксперты прапануюць павялічыць колькасць акушэрскіх пунктаў для абслугоўвання жанчын з нармальным працяканнем цяжарнасці, паведамляе ВВС.

Сёння ў Брытаніі наракаюць на тое, што ў радзільнях бракуе дасведчаных дактароў вышэйшай катэгорыі. Таму лякарні папросту хочуць разгрузіць: калі жанчына пачуваецца добра, ёй няма сэнсу туды класціся. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі