У Вялікабрытанію прывезлі агонь Алімпіяды-2012
У пятніцу з Грэцыі прыляцеў самалёт, на борце якога быў агонь, запалены 10 траўня ў грэцкай Алімпіі ад промняў Сонца.
Пасля тыднёвага падарожжа па Грэцыі, цяпер яго чакае 70-дзённая эстафета па гарадах Вялікабрытаніі. Яна стартуе раніцай у суботу, 19 траўня.
Нагадаем, адкрыццё Алімпіяды ў Лондане запланаванае на 27 ліпеня.
Фота — Reuters