У Занзібар затануў паром, сотні чалавек загінулі

Як паведамляе ВВС, з вады ўжо дасталі каля 100 целаў. 259 чалавек уратаваліся, стан 40 з іх цяжкі. Дакладную колькасць загінулых і зніклых без вестак не вызначылі, бо паром быў перапоўнены.

Многія пасажыры вярталіся дадому пасля святкавання мусульманскага Рамадана. На борце было шмат дзяцей.
Прычынай трагедыі магло стаць надвор’е, а таксама невыкананне правіл бяспекі. Паром “Спайс айландэр” выконваў рэгулярны рэйс паміж галоўнай выспай Занзібара, Унгуджа ды іншай буйной выспай архіпелага, Пемба. Абедзве выспы з’яўляюцца турыстычнай славутасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі