У Жабінскім раёне ў калодзежы знайшлі нябожчыка
Як там апынулася цела 58-гадовага слесара і ад чаго ён памёр, пакуль невядома.
Як паведамляе сайт tomin.by, здарэнне адбылося на тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу "Ракітніца". Мужчыну знайшлі ў трохметровым калодзежы без прыкмет жыцця каля 6 гадзіны раніцы. Дастаць яго адтуль атрымалася толькі пры дапамозе ратавальнай вяроўкі.
Цяпер абставіны трагедыі высвятляюць мясцовыя следчыя.