У Жодзіне затрымалі актывістаў АГП
Аляксандра Сцепаненку і Паўла Стэфановіча міліцыянты затрымалі каля прахадной БелАЗа.
Як паведамляе прэс-служба АГП, маладыя людзі раздавалі бюлетэнь “Навіны ЛУКАномікі”, прысвечаны сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і Антыкрызіснай праграме АГП.
Сцепаненку і Стэфановіча завезлі ў Жодзінскае гарадское аддзяленне міліцыі.