У жодзінскай царкве прайшоў ператрус

Апошняя праверка ладзілася нібыта з прычыны таго, што ў царкве знаходзіўся злачынца, піша "Народная Воля".


Панятымі пры ператрусе сталі работнікі выканкама. Дагэтуль яны не мелі законнай падставы ўвайсці на тэрыторыю царквы. Вернікі лічаць, што выканкамаўскія чыноўнікі насамрэч шукалі дакументы, якія б сведчылі пра дзейнасць царквы. Прысутнічаў пры ператрусе і кіраўнік жодзінскай міліцыі, які кансультаваўся ў панятога выканкамаўца.

Па словах прадстаўніка царквы Аляксандра Вялічкі, нечаканыя рэйды распачаліся адразу пасля таго, як вернікі пачалі спробы рэгістрацыі абшчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі