У ЗША памёр сусветна вядомы піяніст Ван Кліберн (відэа)
Яму было 78 гадоў. Летась у жніўні ў яго быў дыягнаставаны рак костак.
Свае апошнія дні музыка правёў дома і быў у добрым настроі, паведамляе РБК са спасылкай тэлеканал NBC.
Сусветную вядомасць Ван Кліберн атрымаў пасля выступу на Міжнародным конкурсе імя Чайкоўскага ў Маскве ў 1958 годзе. Там ён заняў першае месца. У тым жа году музыка запісаў альбом, які стаў плацінавым. На ім піяніст выканаў Першы фартэпіянны канцэрт Чайкоўскага і атрымаў за яго прэмію "Грэмі".
Ван Кліберн быў таксама ўзнагароджаны Прэзідэнцкім медалём Свабоды ў 2003 годзе і Нацыянальным медалём мастацтваў у 2010 годзе.
Фота — znaki.fm