Падаражэў праезд у міжгародніх аўтобусах
З 2 лістапада на аўтобусы прадпрыемства "Мінсктранс" устаноўленыя новыя тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў за адзін кіламетр праезду.
У параўнанні з тарыфамі, устаноўленымі ў жніўні 2011 года, праезд падаражэў прыблізна ўдвая. У чэрвені мінулага года "Мінсктранс" падымаў кошты на праезд на 15-20%.
Новыя тарыфы гл. тут, тарыфы, устаноўленыя ў жніўні 2011-га — тут.
Фота — bymedia.net