Удзельнік вяселля страляў у паветра і патрапіў у... самалёт
Здарэнне адбылося ў Лівіі. Самалёт мясцовай авіякампаніі Buraq Airlines выконваў унутраны рэйс.
Ён быў абстраляны пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Трыпалі, аднак паспяхова прызямліўся.
Мяркуецца, што ў самалёт патрапіла куля, выпушчаная падчас традыцыйнай святочнай стральбы на вяселлі, якое праходзіла непадалёку. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Праводзіцца расследаванне.
Фота — AFP