Удзельніца Плошчы знаходзіцца ў цяжкім стане
Таццяна Грачанікава пакутуе на рак. Перад Вялікаднем быў крызіс.
Цяпер яе стан крыху палепшыўся, жанчыну трымалі на анальгетыках, паведамляе “Наша Ніва”. У пятніцу яе выпісалі з лякарні і прывезлі дадому.
Таццяну Грачанікаву затрымалі на Плошчы 19 снежня 2010 года. Суддзя адправіла яе на 15 сутак, у выніку Таццяна не трапіла на аперацыю своечасова.
Яшчэ ўвосень перад выбарамі у яе знайшлі дабраякасную пухліну. Дактары прызначылі аперацыю на 20 снежня. Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф, але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Пакуль дайшла чарга, аналізы паказалі, што дабраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.