Удзень 8 сакавіка чакаецца ад 3 марозу да 3 цяпла, без ападкаў
Толькі ў дзённыя гадзіны ў Брэсцкай вобласці магчымыя невялікія ападкі.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду, на поўдні — да 12 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў марозу, на Віцебшчыне — да 10-15 ніжэй за нуль, на Брэстчыне — каля нуля. Удзень прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, у некаторых раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей — да 5 градусаў марозу, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net