УЕФА: ФК "Дынама-Мінск" — не ў "чорным спісе"

"Згодна з нашай інфармацыяй і насуперак шэрагу артыкулаў у медыях, футбольны клуб "Дынама-Мінск" не быў уключаны ў "чорны спіс". Натуральна, гэтую інфармацыю вам варта спраўдзіць у Савеце Еўрапейскага Саюза, таму скантактуйцеся, калі ласка, з імі", — сказана ў кароткім адказе на запыт, які Еўрарадыё накіравала 26 сакавіка ў прэс-службу УЕФА па электроннай пошце.

Нагадаем, 23 сакавіка еўрапейскія чыноўнікі пашырылі санкцыі супраць Беларусі. У ліку прадпрыемстваў, да якіх ужываюцца эканамічныя санкцыі ЕС, быў названы і футбольны клуб "Дынама-Мінск", які ўваходзіць у сферу бізнэс-інтарэсаў Юрыя Чыжа.

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі