УЕФА прызнала БАТЭ камандай тыдня ў Еўропе
Прычынай для такой высокай ацэнкі стала перамога, якую барысаўскі клуб атрымаў над мюнхенскай "Баварыяй".
Нагадаем, што ў аўторак БАТЭ атрымаў перамогу з лікам 3:1. Галы ў барысаўскай дружыне забілі Аляксандр Паўлаў, Віталь Радзівонаў і Рэнан Брэсан.
Афіцыйны сайт УЕФА канстатуе з гэтай нагоды: "Каманда Віктара Ганчарэнкі ўзяла чарговыя тры ачкі і стала аднаасобным лідарам групы F".