Уга Чавес гатовы кіраваць Венесуэлай да 2026 года
На сустрэчы з выбаршчыкамі 18 жніўня ён заявіў, што гатовы абірацца не толькі на трэці, але і на чацвёрты тэрміны, “калі гэтага захоча народ”.
Палітык заяўляе, што хацеў бы рэштку сваіх дзён прысвяціць прыватнаму жыццю, але зменіць сваё рашэнне, калі яго пра гэта папросяць яго суграмадзяне, перадаюць інфармагенцтвы.
Раней, у лютым 2012 года ён заяўляў, што ў выпадку пераабрання на пасаду прэзідэнта трэці тэрмін стане для яго апошнім.
Уга Чавес перанёс некалькі аперацый па выдаленні злаякасных пухлінаў і праходзіў курсы хіміятэрапіі. Венесуэльскі лідар запэўнівае, што цалкам перамог хваробу.