Угараў і Дзямагін не згуляюць за зборную Беларусі на Турніры чатырох нацый

Нагадаем, што хакейны турнір пройдзе 10-11 лютага на лёдзе "Мінск-Арэны". Як паведамляе БЕЛТА, форвард ніжагародскага "Тарпеда" Аляксей Угараў атрымаў траўму 6 лютага ў матчы з мінскім "Дынама" ў Ніжнім Ноўгарадзе. Тады падчас гульні шайба трапіла яму ў твар.

У Сяргея Дзямагіна — пашкоджанне пляча. Праз гэта ён нядаўна змушаны быў прапусціць матч сваёй каманды — "Югры" з Ханты-Мансійска.

Спачатку меркалася, што да лютаўскага турніру паспее аднавіцца пасля траўмы мінскі дынамавец Андрэй Стась. Аднак ён таксама не зможа дапамагчы нацыянальнай дружыне. Надоўга выбыў з-за траўмы і беларускі галкіпер ніжагародскага "Тарпеда" Віталь Коваль.

Замест іх у нацыянальную каманду дадаткова запрошаныя абаронцы Іван Усенка  і нападнікі Міхаіл Стэфановіч, Андрэй Коласаў, Канстанцін Захараў. Некалькімі днямі раней у спіс таксама трапіў Арцём Бажко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі