Канцэрт Jane Air: вынікі конкурса падведзеныя!
Квіткі на канцэрт расійскага альтэрнатыўнага гурта Jane Air 28 студзеня ў клубе Re:Public атрымалі адразу трое слухачоў Еўрарадыё.
Каб трапіць на канцэрт Jane Air, трэба было ўключыць фантазію, узброіцца маркерам ці асадкай і намаляваць сабе татуіроўку.
Пераможцам конкурса стаў Алесь Снег. Ён не толькі ператварыў уласную спіну ў афішу, але і ўпрыгожыў яе Эйфелевай башняй з тэкстам сваёй любимай песні гурта Jane Air — "Парыж".
Падчас канцэрта Еўрарадыё сустрэла Алеся Снега на танцпляцы:
Арганізатары канцэрта не змаглі пакінуць без увагі "татухі" яшчэ дваіх слухачоў Еўрарадыё — Крысціны і Арцёма. Іх аўтары дадаткова атрымалі па квітку на канцэрт.
Татуіроўкі пераможцаў можна паглядзець на старонцы Еўрарадые у "вКонтакте".
Ты хацеў бы апынуцца на іх месцы? Тады удзельнічай у нашых наступных конкурсах!