Украіна ўвяла імпартнае мыта на беларускі шыфер
Антыдэмпінгавыя захады будуць дзейнічаць цягам пяці гадоў, памер мыта — 33,19%.
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны распачала расследаванне ў дачыненні імпарту шыферу з Беларусі яшчэ ў 2011 годзе. Яго ініцыятарам сталі шэраг украінскіх профільных асацыяцыяў і кампаній. Яны сцвярджаюць, што ў 2010 годзе шыфер з Беларусі завозіўся па дэмпінгавых коштах, таму існавала пагроза нанясення шкоды нацыянальным вытворцам.
Асноўным беларускім пастаўшчыком выступала ААТ “Крычаўцэментшыфер”, перадае TUT.by