Украінец кантрабандай вёз у Беларусь 606 тысяч долараў
Аднак яго затрымалі на мяжы.
Паводле рашэння суда, у мужчыны канфіскавалі усё грошы. Яшчэ столькі ж ён павінен выплаціць у якасці штрафу, піша gazeta.lviv.ua.
Правапарушальнік вёз грошы з Украіны ў Беларусь, не задэклараваўшы іх належным чынам. Згодна з украінскім заканадаўствам, за межы краіны асоба можа вывозіць без дэкларацыі не больш за 10 тысяч еўра. Мужчына абскардзіў рашэнне суда, аднак прысуд застаўся без змен.
Нагадаем, што 19 снежня 2012 года на ўкраінска-беларускай мяжы былі затрыманыя двое беларусаў. Яны ў маскхалатах неслі ў Беларусь 2 мільёны 400 тысяч долараў.
Фота — telegraf.com.ua