Украінец спрабаваў правезці ў Беларусь каноплі

Як паведамляе Дзяржаўная мытная служба Украіны, хлопец ехаў у Беларусь, рэчыва ён схаваў пад вопраткай, прымацаваўшы яго скотчам да цела. Па словах пасажыра, скруткі ён вёз з мэтай продажу. Знайсці іх дапамог службовы сабака па мянушцы Ніка.

Па папярэдніх дадзеных, у скрутках былі каноплі (53,3 гр.). Калі рэчыва пасля экспертызы ўсё ж такі апынецца наркатычным, то ўкраінцу пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі