Украінец вёз на возе нелегалаў з Беларусі
Пяцёра мужчын, чатыры жанчыны і чатырохгадовае дзіцё спрабавалі ноччу незаконна трапіць з Беларусі ва Украіну ў абыход пункта пропуску.
Выпадак адбыўся ў Шацкім раёне Валынскай вобласці. Адзін з памежных нарадаў заўважыў групу невядомых асобаў, якая ад’язджала ад мяжы на возе. Неадкладна на месца выехала група рэагавання, якая затрымала начных гасцей. “Вандроўнікі” азіяцкай знешнасці выявіліся грамадзянамі Палестыны.
Суправаджаў іх украінец, як высветлілася, мясцовы жыхар. Мужчына патлумачыў, што напярэдадні падчас нарыхтоўкі дроў у лесе да яго звярнуўся невядомы мужчына і прапанаваў за ўзнагароджанне забраць некалькіх асоб і перавезці іх ад мяжы ва ўкраінскае сяло.
Высвятляюцца абставіны правапарушэння. Грамадзян Палестыны чакае адміністрацыйны суд за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны. Украінцу пагражае адказнасць за незаконную перапраўку асоб праз дзяржаўную мяжу, пішуць vidomosti-ua.com