Украінскі палітык накінуўся на Сяргея Дарафеева (відэа)
Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны ад “Партыі рэгіёнаў” Аляксей Плотнікаў нахаміў вядучаму праграмы "Час. Підсумки дня" на "5 канале".
Адбылося гэта падчас абмеркавання жорсткай рэзалюцыі Сената ЗША па Украіне. У дакуменце ёсць патрабаванне да украінскай ўлады неадкладна вызваліць Юлію Цімашэнка ды іншых палітвязняў.
Каментуючы рашэнне Сената, Плотнікаў заявіў, што падчас галасавання ў зале знаходзілася ўсяго тры сенатары. Такога, на яго думку, не магло б адбыцца ва Украіне. На гэта Сяргей Дарафееў заклікаў не параўноўваць Сенат і Вярхоўную Раду.
"Я разумею, што вы не грамадзянін Украіны. Але чаму вы чапаеце мой парламент, парламент маёй краіны?" - абурыўся выказванню журналіста Плотнікаў. "Калі ласка, не пераходзіце на асобы. Вы падмяняеце паняцці і, прашу, адкажыце на канкрэтнае пытанне. Гэта некарэктныя паводзіны", - запярэчыў вядучы.