Украінца дэпартуюць з Беларусі за язду ў п’яным выглядзе
Маладому чалавеку 1984 года нараджэння могуць забараніць наведванне нашай краіны цягам трох год.
Ён прыехаў да сяброў у Скідзель і вырашыў адпачыць у адным з начных клубаў Гродна. Апоўначы малады чалавек выпіў алкагольны кактэйль, а пасля а пятай раніцы сеў за руль. На дарозе яго затрымалі даішнікі. За парушэнне правілаў дарожнага руху ўкраінцу давядзецца заплаціць штраф у мільён рублёў. Да таго ж у яго адбяруць правы на тры гады, паведамляе Гродзенскі блог.
Варта адзначыць, што гэты кіроўца ўжо 13 разоў прыцягваўся ў Беларусі да адміністратыўнай адказнасці, у асноўным па лініі ДАІ.