Улады дазволілі правесці пікет... на беразе вадаёма за вёскай

Акцыя пройдзе ў пятніцу, 16 сакавіка, у пасёлку Мухавец з 12-й па 13-ю гадзіну. Вось што распавёў Еўрарадыё яе заяўнік, актывіст “Справядлівага свету” Анатоль Новік:

"У мяне ёсць папера, там напісана, што нам дазволены пікет на штучным вадаёме пасёлка Мухавец. Калі заязджаеце з боку Брэста, дык вёска застаецца злева, а справа — поле. Потым канава доўгая, яна возерам лічыцца, дык на тым возеры. Так што рыбу будзем лавіць...".

Паводле яго слоў, у Брэсцкім раёне з блізу 90 вёсак месцы для масавых мерапрыемстваў вылучаныя толькі ў дзевяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі