Улады правяраюць, ці ўжываліся да Саннікава катаванні?
Камісія па памілаванні не прыняла рашэння наконт Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
Пра гэта парталу TUT.BY паведаміла ананімная крыніца, блізкая да кіраўніцтва дзяржавы. Паведамляецца, быццам ідзе праверка звестак у СМІ, што Саннікаў напісаў прашэнне пра памілаванне пасля катаванняў. "Для прыняцця рашэння неабходна сапраўды пераканацца, што Саннікаў сапраўды напісаў прашэнне па ўласнай волі", — заявіла крыніца.
Фота: ale.by