Уладзімір Кулікоў: Спадзяемся на справядлівы суд
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, 61-гадовы доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Іван Кулікоў да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна.
У жывым эфіры Еўрарадыё яго сын Уладзімір Кулікоў распавёў, што ёсць надзея на змяненне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, што суд, верагодна, адбудзецца ў красавіку. Сям'я спадзяецца на справядлівы прысуд.
Ён таксама паведаміў, што яго сястра Алена, якая пасля арышту бацькі перанесла цяжкі нервовы зрыў, акрыяла.
Нагадаем, Івану Кулікова 20 студзеня выстаўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.201 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры).