Уладзімір Пуцін пакінуў Беларусь
Яго афіцыйны візіт у Беларусь доўжыўся крыху больш за палову сутак.
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" расійскага прэзідэнта праводзіў Аляксандр Лукашэнка. Перад адлётам Пуціна лідары дзвюх краін правялі кароткую размову, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, напярэдадні адбыліся перамовы кіраўнікоў дзвюх краін. Беларусі паабяцалі трэці транш крэдыту ЕўраАзЭС і ерэдыт на будаўніцтва АЭС.
Візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь стаў яго першай замежнай паездкай у статусе кіраўніка расійскай дзяржавы.
Фота — telegraf.by