Уладзімір Сямашка правёў перамовы ў "Газпраме"
Улічваючы "валютны дэфіцыт", які складваецца ў Беларусі, гаворка магла ісці пра ўмовы аплаты бягучых паставак расійскага газу.
У часе праведзеных 24 сакавіка перамоваў кіраўніцтва расійскага канцэрна "Газпрам" з урадавай дэлегацыяй Беларусі былі абмеркаваныя асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба канцэрна.
У часе рабочай сустрэчы старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер і першы віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімір Сямашка абмеркавалі пытанні паставак расійскага газу і яго транзіту.
Паводле аператыўных звестак канцэрна, ад пачатку года аб'ём паставак прыроднага газу ў Беларусь склаў больш 5,7 млрд. кубаметраў.