Уладзіміра Пуціна маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй
Фінская паліцыя папрасіла прабачэння за імя Пуціна ў "чорным спісе".
Нагадаем, у сераду фінскі тэлеканал MTV3 паведаміў, што імя расійскага прэзідэнта патрапіла туды з-за яго кантактаў з байкерамі з "Начных ваўкоў".
Пры гэтым Пуцін не абвінавачваўся ў здзяйсненні якіх-небудзь злачынстваў на тэрыторыі Фінляндыі. Калі б імя Уладзіміра Пуціна не прыбралі са спісу, тэарэтычна яго маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй.
"Нацыянальны паліцэйскі савет расследаваў гэты выпадак і высветліў, што такі памылковы запіс сапраўды быў у рэестры. Мы аддалі распараджэнне яго выдаліць і праводзім расследаванне таго, што адбылося. Мы не ведаем як яно (імя) магло там апынуцца", — цытуе словы прадстаўніка Савета Робіна Лардота РІА "Новости".
Кіраўніца міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі Пяйві Расянен таксама прынесла свае "шчырыя прабачэнні" расійскаму прэзідэнту і паабяцала высветліць як яго імя магло трапіць у спіс, а таксама хто нясе адказнасць за ўцечку сакрэтнай інфармацыі.
Фота — ria.ru