Уладзіслаў Кавалёў адмаўляецца ад ранейшых паказанняў

Сёння адбываецца допыт Уладзіслава Кавалёва. Ён пацвердзіў, што разам з Канавалавым рабіў два выбухі ў Віцебску ў 2000-2002 гадах. Адзін з іх адбыўся ў сутарэнні жылога дома, другі — у віцебскай бібліятэцы. Ад іх, кажа Кавалёў, толькі выбіла шкло.

Суддзя папрасіў Кавалёва распавесці пра расцяжку з гаручай сумессю, ад якой абгарэў чалавек. Прызнанне пра гэта ёсць у допытах кавалёва. Аднак Уладзіслаў заявіў, што пра гэты выпадак ён даведаўся толькі ад следчага, калі сядзеў у СІЗА КДБ. Той псіхалагічна ціснуў на Кавалёва, каб той прызнаўся, што чуў ад канавалава пра гэта. Тое самае тычыцца і гісторыі са спаленым у Віцебску шапіка "Саюздруку" і згарэлай у віцебскім двары машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі