Уладзіслаў Кавалёў напісаў прашэнне пра памілаванне
Яно адрасаванае кіраўніку Беларусі.
Пра гэта 9 снежня паведаміла маці асуджанага Любоў Кавалёва. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, Уладзіслаў напісаў, што не прызнае сваю віну, што невінаваты ў гэтых страшных злачынствах і не здзяйсняў іх.
Нагадаем, 30 лістапада Вярхоўны суд асудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнай кары. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.