Ультраправыя актывісты Цясак і Малюта па-ранейшаму пад вартай

Вось што паведаміў Еўрарадыё Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску:

“Гэтыя асобы будуць знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання да 24 лютага. У гэты ж дзень мы павінны прыняць рашэнне”.

Нагадаем, Максім “Цясак” Марцінкевіч, Сяргей “Малюта” Кароткіх і яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ўдзельнічаў на іх баку ў бойцы з мінскімі антыфашыстамі, былі затрыманы 14 лютага. Усе трое праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле “хуліганства, учыненае пры дапамозе зброі”.

Дарэчы, хлопец, цяжка паранены “Малютам”, ідзе на папраўку і ўжо знаходзіцца па-за рэанімацыяй.


Неанацыст Цясак адкрыта хваліўся, што ходзіць па Мінску з нажом і “ўдарам”

Ахоўнік Цесака двойчы ўваткнуў нож у спіну мінскага антыфашыста (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі