Упраўленне справамі кіраўніка краіны аб’явіла тэндэр на iPhone 5

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва" Упраўлення справамі кіраўніка краіны жадае набыць адзін iPhone 5 з аб'ёмам памяці 64 ГБ. За тэлефон чыноўнікі могуць заплаціць 13 млн рублёў, паведамляе onliner.by. Таргі плануюць правесці ў пачатку кастрычніка. Для якіх мэтаў і каму спатрэбіўся модны гаджэт, не паведамляецца.

Нагадаем, што iPhone 5 з’явіўся ў сусветным продажы толькі на мінулым тыдні. У Беларусі ён афіцыйна не прадаецца. Кошт на чорным рынку вагаецца ад 1200 да 2000 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі