Урад адпусціў кошты на мясныя паўфабрыкаты
У першую чаргу пастанова датычыцца рынкаў і кірмашоў.
Паводле пастановы Міністэрства эканомікі, пры фармаванні адпускных цэн на мясныя паўфабрыкаты, якія прадаюць на рынках і кірмашах калгасы, фермеры і мясакамбінаты абмежаванні больш прымяняцца не будуць. Аб гэтым паведамляе “Радыё Свабода”.